![]() |
|
сделать стартовой | добавить в избранное |
![]() |
Законодательство и право
История отечественного государства и права
Культура Беларўскіх зямель у 9 ст. – першай палове 13 ст |
Министерство образования Республики Беларусь Учреждение образования БелорусскиЙ государственный университет информатики и радиоэлектроники Факультет Заочного обучения Контрольная работа По курсу «История Беларуси» ТЭМА 3 Культура Беларўскіх зямель у 9ст. – першай палове 13стВыполнил Студент Береза Д. В гр. № 902302 № зач. кн. 902302-32 Проверил Лютова О. В. Минск-2010 План Уводзіны Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях Культура. Вядомыя дзеячы асветы Вывады Спіс літаратуры Уводзіны У цеснай сувязі з дзяржаваўтваральнымі працэсамі на Беларусі у 9 – 13 стст. ішло развіццё культуры. Найбольш яскравым праяўленнем гэтага боку грамадскага жыцця стала прынняцце і распаўсюджванне хрысціянства. Першыя славянскія супольасці, якія рассяліліся на Беларусі – крывічы, дрыгавічы і радзіміч, - вызнавалі язычніцкую рэлігію. Гэта забліжала із з аўтахтонным несельніцтвам – балтамі і, верагодна, стала адной з прычын з’яўлення прадзяржаўных утварэнняў з поліэтнічным насельніцтвам – Полацкага і Тураускага княстваў. Сапраўды, прынцыповай розніцы паміж язычнікамі ва ўсім свеце не існуе. Усе яны пакланяліся і пакланяюцца праявам навакольнага асяроддзя – сонцу, месяцу, агню, вадзе і інш. У нашых продкаў яны атаясамліваліся з багамі: Сварогам, Сварожычам, Жыжалем, Макошай(Цёцяй), Перуном і інш. Аднак на мяжы Старога і Новага часу паусюдна монатэістычныя вераванні паступова змяняюць язычніцкія. Сярод іх найбольш магутным было хрысціянства. Еўропа перажыла два этапы хрысціянізацыі. Першы пачынаецца з узнікнення хрысціянства да 7 – 8 стст., калі была ахрышчана Рымска-Візантыйская імперыя, імперыя франкаў і брытанскія каралеўствы. На другім этапе – 9 – 10стст. – Хрыстову веру прынялі славянскія дзяржавы і Скандынавія. Паўсюдна прыняцце хрысціянства супадала з утварэннем самастойных монаэтнічных дзяржаў. Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях У 10ст. існавала дзве хрысціянскія царквы: заходняя на чале з папам у Рыме і ўсходняя з усяленскім патрыярхам у Канстанцінопалі. Істотнай розніцы паміж імі тады яшчэ не было. Афіцыйнае прыняцце хрысціянства ў яго вызантыйскай традыцыі ў 988г. кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам як дзаржаунай рэлігіі – важная падзея ў гісторыі ўсходніх славян, у тым ліку тых, якія знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Прыняцце хрысціянства з’яўлася, безумоўна, прагрэсіўнай з’явай ва ўсіх сярэднявечных дзяржавах. У Полацкай зямлі існавалі свае перадумовы прыняцця новай веры. Полацкія воі ўдзельнічалі ў паходзе на Візантыю ў 907г. і мелі ўяўленне аб хрысціянстве. У апавяданні аб забойстве Рагвалода і ўзяцці ў палон яго дачкі Рагнеды ў 980г. летапісец падкресліў, што Уладзімір быў тады маладым і знаходзіўся ў язычніцтве. Ці былі хрысціянамі Рагвалод і Рагнеда ў той час, застаецца невядомым. Аднак напярэдадні драматычных падзей у Полацку Рагнеду вырашылі аддаць замуж у Кіеў за Яраполка, які спачувальна адносіўся да хрысціянскай веры. Верагодна, са спачуваннем таксама ставіліся да новай рэлігіі ў полацкай княскай сям’і. Больш упэўнена можна сцвярджаць, што хрысціянства ў Полацку было прынята прадстаўнікамі вышейшай знаці ўслед за афіцыйным увядзеннем яго ў Кіеве.
Ізяслаў, сын Уладзіміра і Рагнеды, хутка пасля прыняцця новай веры пачаў княжыць у Полацку. Аб клопаце па распаўсюджванню тут хрысціянства ўскосна сведчыць характарыстыка Ізяслава, змешчаная ў Цвярскім летапісе, дзе сказана, што ён “прилежаще прочитанию божественныхписаний”, г. зн. быў вельмі набожны. У пісьмовыя крыніцы трапіла цікавае падане аб Рагнедзе-манахіні, якая правяла апошнія гады свайго жыцця ў “манастыры” пад імем чарніцы Анастасіі. Ён, па мясцовых паданнях, размяшчаўся паблізу ручая Чарніца ў Заслаўі. Магчыма, гэта быў пачатковы скіт, якому не суджана было стаць сапраўдным манастыром па прычыне смерці манахіні-адзінотніцы у 1000 годзе. Пасля прыняцця хрысціянства ў буйных гарадах і княствах пачалі стварацца епархіі – тэратарыяльныя царкоўныя акругі, якімі кіравалі епіскапы. Лічаць, што ў 992 годзе ўзнікла епархія ў Полацку. Сведчаннем актыўных кантактаў Усяслава Полацкага з духавенствам служыць увага князя да шанавання кананізаваных у 1072 годзе братоў яго дзеда – князёў Барыса і Глеба. Невыпадкова такія імёны насілі таксама сыны Усяслава. Гэта пралівае святло на ступень хрысціянізацыі жыцця двара полацкага князя, а таксама на кантакты яго з царкоўным асяроддзем,якое з’явілася ў Кіеве ініцыятарам шанавання святога Барыса і святога Глеба, што атрымала распаўсюджанне і ў Полацкай зямлі. Гэта відаць на прыкладзе помнікаў жывапісў у Полацку(фрэскі святых Барыса і Глеба ў Барысаглебскім(Бельчыцкім)манастыры) і прыкладнога мастацтва(віслая пячатка з выявай святога Глеба з архіялагічных раскопак Менска, бронзавы абразок з раскопак Копысі і інш.). Полацкая княская сям’я цесна была звязана з Кіева-Пячэрскім манастыром. Добрыя адносіны манастыра з Полацкам склаліся яшчэ пры жыцці Усяслава, якога падтрымліваў манастыр у 1068 годзе, і Усяслаў Полацкі быў абраны кіяўлянамі на трон у Кіеве, на якім пратрымаўся нямнога – 7 месяцаў. Кароткая звестка аб полацкім епіскапе змешчана ў Іпацьеўскім летапісе пад 1105 годам, калі мітрапаліт Нікіфар І “постави Мину Полотьску” з манахаў Кіева-Пячэрскага манастыра. В.Н. Тацішчаў сцвярджае нават, што мітрапаліт Нікіфар І, які пасвяціў Міну, сам раней быў полацкім епіскапам, але гэта патрабуе больш грунтоўнага пацвярджэня. У “Жыцці Ефрасінні Полацкай” называецца полацкі епіскап Ілля. Акрамя Міны і Іллі пісьмовыя крыніцы змяшчаюць звесткі яшчэ аб шасці полацкіх епіскапах 12 – 13 стст. Касьма (Грэк) пастаўлены ў 1143г.; Дыянісій памёр у 1183г.; Мікалай пастаўлены ў 1183г.; Аляксей упамянуты каля 1231 г.; Сімяон(Наўгародзец) упамянуты каля 1274 г.; Іакаў вядомы па дакументу прыкладна 1300г. У 12ст. каля Полацка ўзнікаюць манастыры. Два манастыры – жаночы св. Спаса – і мужчынскі св. Багародзіцы – заснавала Ефрасіння Полацкая. У іх вялі манашаскі вобраз жыцця прадстаўнікі полацкай княскай дынастыі. Найбольш вядомая з іх прпадобная Ефрасіння(да пастрыжэння княжна Прадслава), пазней прылічаная да ліку святых. У распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці, культуры ў Полацкай зямлі яе заслугі асабліва вялікія. У цяперашні час вызначана, што ў Полацку ў 12ст.
існавала не менш 10 культавых манументальных збудаванняў, трох манастыроў. Нягледзячы на адзначаныя поспяхі хрысціянізацыі, неабходна сказаць, што новая вера ў Полацкай зямлі распаўсюджвалася параўнальна марудна і павінна была вытрымаць барацьбу з язычніцтвам, якое мела тут глыбокія карані ў выніку блізкага суседства Полацка з літоўскімі і іншымі неславянскімі плямёнамі, у якіх высокага развіцця дасягнуў язычніцкі культ. Язычніцкія вешчуны ў старажытным Полацку былі ў пашане нават сярод прадстаўнікоў княскай дынастыі пасля афіцыйнага прыняцця хрысціянства. “Аповесць мінулых гадоў” прыпісвае Усяславу Полацкаму нараджэнне ад “вяшчунства”. Сучаснікі надзялялі Усяслава звышнатуральнымі якасцямі. Сама Полацкая зямля ўяўлялася летапісцам і аўтару “Слова аб палку Ігаравым” краінай чараўнікў. Да гісторыі рэлігійных вераванняў жыхароў Полацкай зямлі маюць адносіны велізарныя вылунныя камяні з высечанамі на іх выявамі крыжа з «Галгофай” і набожнымі надпісамі. У Падзвінні вядома 9 такіх камянёў. На шасці з іх значыцца імя Барыса, ад чаго камяні называюць “Барысавымі”. Камяні з’яўляюцца сведчаннем барацьбы полацкіх князёў з язычніцкімі вераваннямі (пакланенні камяням-фетышам) у перыяд двухвер’я, якое ўтрымлівалася ў Полацкай зямлі да 12ст. і яшчэпазней. Згодна паведамленню “Аповесці мінулых гадоў”, пасля прыняцця хрысціянства ў Кіеве князь Уладзімір Святаславіч накіраваў ў Тураўскую зямлю ў яксці пасадніка свайго сына Святаполка. Падобна іншым княжічам, ён быў абавязаны не толькі валодаць дрыгавіцкай зямлёй, але і распаўсюджваць тут новую веру. У іншых крыніцах(“Сказанні аб Барысе і Глебе”, Пераяслаўска-Суздальскім летапісе) гаворка ідзе аб накіраванні Святаполка на княжанне ў Піск. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што Святаполк атрымаў адначасова два гарады і мог сапраўды некаторы час знаходзіцца у Пінску. Паводле дайшоўшага да нас падання, сам князь Уладзімір Святаславіч заснаваў пад Пінскам Лешчынскі манастыр. Выказваюць меркаванні, што Тураў стаў цэнтрам епархіі пасля таго, як у 1088г. тут пачаў княжыць Святаполк Ізяславіч, праўнук Уладзіміра. Аднак у “Кіева-Пячерскім пацерку”(зборнік апавяданняў) змешчаны тэкст аб заснаванні Тураўскай епархіі ў 1005г. і прыводзіцца ўстаноўчая яе грамата, якая дадзена ад імя князя Уладзіміра з пералікам гарадоў, што ўваходзілі ў Тураўскую епархію. Першым яе епіскапам быццам быў Фама. У духоўным падпарадкаванні тураўскага епіскапа пазней знаходзіліся гарады Пінск, Наваградак, Гародня, Берасце, Ваўкавыск, Здзітаў, Степань, Дубровіца, Слуцк, Копысь і інш. У старажытнарускіх летапісах няма паведамленняў пра тураўскіх епіскапаў 10 – 11 стст. Але ёсць звесткі у іншых крыніцах аб епіскапе Рэйнберне. Тураўскі князь Святаполк у 1013г. узяў шлюб з дачкой польскага караля Баляслава. З ёй прыехаў калобжацкі епіскап Рэйнберн, які выкарыстаў момант для распаўсюджвання каталіцызму. Уладзімір, даведаўшыся аб гэтых намерах, выклікаў Святаполка разам з жонкай і яе духоўнікам у Кіеў, дзе зняволіў у турму. Рэйнберн неўзабаве памёр.
Таронта, 1959-1960 Уладзiмiр Арлоў Змагарныя шляхi Кастуся Акулы (Уступ да Менскага перавыданьня 1994 году) У кастрычнiку 1967 году эмiгранцкая газэта "Новое Русское Слово" паведамiла пра iнцыдэнт, што адбыўся ў дзень Савецкага Саюзу на сусьветнай выставе ЭКСПО-67 у Манрэалi: "Тысячы людзей сачылi за першым намесьнiкам Касыгiна - Палянскiм, якi рабiў агляд ганаровай варты, калi з боку секцыi прэсы пачуўся моцны голас, што разлёгся далёка над натоўпам: "Няхай жыве незалежная Беларусь!"... Адначасова адтуль паляцелi ўгору сотнi брашураў. Палiцэйскiя схапiлi чалавека, якi крычаў, i зацiснулi яму рот. Гэта быў беларускi пiсьменьнiк Кастусь Акула. Яго пратрымалi ў манрэальскай вязьнiцы пяць гадзiн, а ўвечары, заплацiўшы 25 даляраў штрафу "за парушэньне грамадзкага парадку", ён вярнуўся ў гатэль. I палiцыя, i судзьдзя паставiлiся да яго вельмi карэктна й зь няпрытоенаю павагай. Пра арышт Кастуся Акулы двойчы iнфармавала мясцовая й трансканадыйская тэлевiзiйная сеткi, у шмат якiх газэтах зьявiлiся разам з ягоным партрэтам паведамленьнi пра зьмест беларускай брашуры"
2. 9-этажный жилой дом со встроенными помещениями
3. Экзаменационные билеты по курсу "Биология" (9 класс сш)
4. География: 9 класс (Шпаргалка)
5. Билеты с ответами по географии (9 класс)
9. Изложения к экзамену за 9 класс
10. История возникновения монастырей в 10-13 веках Киевской Руси
11. Государственный совет и указ 9 ноября 1906 года /Столыпинская реформа/
12. Шпаргалка по истории в 9 классе украинской школы
13. Экзанаменационные билеты по геометрии за 9 класс
14. Пособие по планиметрии за 9-й класс
15. Экзаменационные билеты по геометрии (9 класс, шпаргалка)
16. Развитие логического мышления учащихся 5 и 9 классов на внеклассных занятиях по русскому языку
18. Ответы на экзаменационные вопросы по физике: 9 класс
19. Ответы на билеты по физике за 9 класс
21. Карфаген в 9-5 веках до нашей эры
25. Реактивная система залпового огня БМ-13 "Катюша"
27. Древнерусское искусство 10-13 вв
28. Шпаргалки по русскому языку за 9 класс
30. Проект производства работ на строительство 9-этажного жилого дома
32. Самостоятельная работа как средство обучения решению уравнений в 5-9 классах
33. Развитие ребенка в 9-10 месяцев
34. Кодекс законов о труде по состоянию на 13.11.2000 г.
35. Шпора всех Лекций по Физике за 9 класс
37. Трактат Плотина "Об уме, идеях и сущем" (5, V.9) в связи с проблемой природы
41. Билеты на экзамен по биологии 9 класс
42. Билеты по биологии за 9 класс (повышенный уровень)
43. Материальная часть, назначение, боевые свойства 9 мм пистолета ПМ
44. Ответы на билеты за 9 класс
45. Май 9 число
46. Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў 11 - 17 стст
47. Жыццё і творчасць Г. Бураўкіна беларус
48. 9 сочинений для 9 класса /english/
49. Темы по английскому за 9 класс
50. Некоторые слова из учебника по Английскому языку для 9 классов спец. школ
52. MS SQL Server 9 “Yukon”. Интеграция с .NET
53. 9-ти этажная жилая блок-секция
57. Судебная система России в 9-17 веках
58. Sony Vegas 9.0
59. Построение группового корректирующегоий кода объёмом 9 слов
60. Станаўленне беларускай нацыі ў XIX-пач. XX стст.
62. Определение параметров модели биполярного транзистора в программе OrCAD 9.2
63. Разработка маркетинговой стратегии предприятия ОАО "ОПОГАТ-9"
64. Методика навчання біології учнів 8-9 класів з використанням комп’ютерних технологій
66. Активизация познавательной деятельности на уроках истории в 7-9 классах
67. Выпускной вечер: "Прощай 9 - здравствуй 10"
68. Организация процесса повторения в курсе геометрии 7-9 классов
69. Систематизация и обобщение знаний учащихся по теме "Алгебраические уравнения" в 9 классе
73. Европейская характеристика №13
74. Проектирование 9-этажного дома
76. Перевод на природный газ котла ДКВР 20/13 котельной Речицкого пивзавода
79. Развитие выносливости у юных лыжников-гонщиков 13-14 лет
80. Совершенствование координации и ритмичности детей 7-9 лет средствами ритмической гимнастики
81. Экономическая мысль на этапе формирования централизованного Русского государства (13-16 вв.)
82. Источники и кодификация права Украины в составе России в 18 ст.
83. Преступление против государства. Бандитизм ст. 69 УК Украины
84. Рубенс и фламандская живопись 17-го века
85. Ярославская иконопись 17 века
89. История Тобольско-Тюменской епархии 17-18 вв.
90. Мошенничество (ст.159 УК РФ)
92. Особенности функционирования рынка земли Беларуси
93. Монополизация в экономике Беларуси
96. Роль Руси в мировом сообществе 15-17 веков
97. Абсолютизм в России 17-18 век
98. Внешнеполитические предпосылки воссоединения Западной Беларуси в СССР