![]() |
|
сделать стартовой | добавить в избранное |
![]() |
Матэрыалы справаводства переяду Вялікага Літойскага(ХІV-XVIII ст.). "Літойськая метрыка" |
БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТкафедра гісторыі Беларусі РЭФЕРАТ на тэму: «Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII ст.). «Лiтоўская метрыка»» МИНСК, 2008 1. Агульная характарыстыка Для вывучэння дакументаў справаводства Вялiкага княства Лiтоўскага iстотнае значэнне мае «Лiтоўская Метрыка» (ЛМ). Гэта, па-першае, – гiстарычная назва архiўных рукапiсных кнiг велiкакняжацкай (пазней – агульнадзяржаўнай) канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага XV – XVII ст. Разам з тым «Лiтоўская Метрыка» – гэта i назва канкрэтнага фонду № 389, якi захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным архiве старажытных актаў Расiйскай Федэрацыi ў Маскве (ЦДАСА), i гэты фонд уключае матэрыялы не толькi велiкакняжацкай канцылярыi, але i iншых дзяржаўных устаноў. Адначасова шэраг матэрыялаў, непасрэдна звязаных з дзейнасцю канцылярыi ВКЛ, захоўваецца у архiўным фондзе (Zbior. ak zwa a Me ryka Li owska) Галоўнага архiва старажытных актаў (Archiwum Glow e Ak Daw ych – AGAD) у Варшаве. Апошнi з’яўляецца вынiкам дзейнасцi архiвiстаў XVIII ст., пераважна варшаўскiх, і адлюстроўвае адзiн са шматлiкiх этапаў упарадкавання матэрыялаў «Лiтоўскай Метрыкi». Назва «Лiтоўская» – таксама ўмоўная. У найбольш старажытным з вядомых вопiсаў 1623 г. матэрыялы канцылярыi названы «Метрыкай Вялiкага княства Лiтоўскага». Вызначэнне «Лiтоўская» яны атрымалi ў XVIII ст. пад пяром варшаўскiх архiвiстаў, яго ўжываў i найбольш аўтарытэтны з iх – А. Нарушэвiч (1777 – 1787). Пецярбургскiя архiвiсты ўслед за апошнiм менавiта так называлi метрыку, тым больш, што такi тэрмiн быў неабходным, каб супрацьпаставiць яе «Кароннай». Тэрмiн «метрыка» таксама ў пэўнай ступенi ўмоўны. Ён узнiк у сярэдневяковых канцылярыях i вызначаў кнiгi – копii дакументаў, якiя выйшлi з цэнтральных канцылярый. Пазней значная колькасць кнiг была страчана. Такiм чынам, неабходна, па-першае, адрознiваць матэрыялы велiкакняжацкай канцылярыi i матэрыялы адпаведных архiўных фондаў; для гэтага трэба прасачыць гiсторыю апошнiх (найперш фонду № 389 ЦДАСА). Па-другое, неабходна вызначыць першапачатковы (кнiгi-арыгiналы) i сучасны склад «кнiг» «Лiтоўскай Метрыкi». 2. Канцылярыя ВКЛ i яе «кнiгi». Першапачатковы i сучасны склад «кнiг» Для паспяховага аналiзу крынiц, якія ўзнiклі ў вынiку дзейнасцi органаў кiравання, неабходна даследаванне эвалюцыi апошнiх ад моманту iх зараджэння ў форме дапаможнага кiруючага звяна да ўтварэння самастойнага iнстытута з дыферэнцыраванай спецыялiзацыяй. Пад канцылярыяй трэба разумець установу (дзяржаўную, царкоўную цi прыватную), якая мае ўнутраны субардынацыйна-iерархiчны падзел упраўленчай i выканаўчай працы, уласную арганiзацыйна-функцыянальную структуру, асноўнай гiстарычнай функцыяй якой з’яўляецца пасрэднiцтва цi ўдзел у ажыццяўленнi дзяржавай (царквой цi прыватнай асобай) гаспарадча-выканаўчай дзейнасцi – кiравання. Цэнтральны апарат дзяржаўнага кiравання Вялiкага княства Лiтоўскага ў XV – XVI ст. развiваўся iмклiвымi тэмпамi. Адно з яго звёнаў – велiкакняжацкая канцылярыя – хутка набыла агульнадзяржаўны характар i выконвала шматлiкiя складаныя функцыi цэнтральнай дзяржаўнай установы.
У канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага таксама, як i ў iншых канцылярыях дзяржаў позняга сярэднявечча, здымалiся копii выданых (выходных) i атрыманых (уваходных) дакументаў. Пры гэтым, як адзначаў буйнейшы даследчык ЛМ М. Беражкоў, выходныя дакументы велiкакняжацкай улады, а таксама паступаўшыя дыпламатычныя акты выпiсвалiся ў канцылярыi з адносна большай паўнатой, чым iншыя (якiя фiксавалiся выбарачна цi ў залежнасцi ад важнасцi iх зместу). Копii прызначалiся як для патрэб бягучай дзейнасцi канцылярыi, так i для захаванасцi звестак дакументаў на больш працяглы час. Выключнай асаблiвасцю канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага, пазней названай «Лiтоўскай Метрыкай», з’яўляецца тое, што яна па сваім функцыянальным прызначэнні падмяняла дзяржаўны архiў (якi ў ВКЛ так i не быў створаны – арыгiналы дакументаў агульнадзяржаўнага значэння канцэнтравалiся i захоўвалiся ў прыватных руках). У другой палове XVI ст. канцылярыя Вялiкага княства Лiтоўскага заставалася яшчэ дапаможна-выканаўчай установай. У межах канцылярыi складалiся ўмовы для яе падзелу на ведамствы па сферах дзеяння. Адсутнiчала кіраўніцка-выканаўчая спецыялiзацыя. У момант ад’езду вялiкага князя ў Карону Польскую яна (магчыма) падзялялася на дзве самастойныя часткi. Першая ўключала найбольш вопытных i заслужаных пiсараў (па сутнасцi, саветнiкаў вялiкага князя) i накіроўвалася за iм у Карону. Праз яе Жыгiмонт Стары ажыццяўляў кіраванне знешняй i ўнутранай палiтыкай ВКЛ. Лiсты (гаспадарскiя прывiлеi) выдавалiся ў залежнасцi ад месцазнаходжання вялiкага князя. Апошняя акалiчнасць дазволiла М. Беражкову скласцi «Iтынерарый вялiкiх князёў лiтоўскiх» (ітынерарый – дзённік падарожжаў). Сапраўды, доўгачасовая адсутнасць гаспадароў у Лiтве патрабавала аператыўнага вырашэння найважнейшых праблем дзяржавы ў межах адной кампактнай установы, што складалася з вузкага стабiльнага кола давераных асоб, якiя трымалi на кантролi ўсе падзеi ў княстве. Другая частка (яе наяўнасць гiпатэтычная) функцыянiравала ў Вiльнi. Яе магчымае iснаванне спарадзiла версiю аб тым, што падзел кнiг на два тыпы (арыгiналы i копii) узнiк менавiта ў вынiку ад’езду вялiкага князя з часткай канцылярыi i далейшай перапiскай з «часовых» кнiг у «пастаянныя». Да апошнiх падключылася i блытанiна ў храналогii запiсаў. У 1946 г. савецкi гiсторык М. Беражкоў пераканаўча даказаў, што «кнiгi» канца XVI – пачатку XVII ст. не з’яўляюцца адэкватнымi арыгiнальным «кнiгам» канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага, а ўзнiклi ў вынiку капiравання. Але пры гэтым М. Беражкоў памылкова лiчыў, што дакументы ў дзяржаўнай канцылярыi перапiсвалiся ў «кнiгi»: на яго мела пэўнае ўздзеянне сама назва – «кнiгi». Фактычна ж у канцылярыi дакументы перапiсвалiся на асобных лiстах цi некалькiх лiстах («сшытках»). Гэтыя лiсты з часам складвалiся, з iх фармiравалiся «кнiгi». Аднак назiраўся i iншы працэс: з цягам часу, у ходзе работы асобныя часткi гэтых «кнiг» перамешвалiся памiж сабой, а ў канцы XVI ст. без папярэдняй распрацоўкi былi перапiсаны ў кнiгi-копii. Гэта закранула наступны склад «кнiг»: «Кнiгi данiн» («даніны» – спецыфічная назва падараванняў – «пажалаванняў» вялікага князя), якiя першапачаткова (пры Казiмiры i Аляксандры) з’яўлялiся адначасова i кнiгамi спраў судовых.
Сярод дакументаў, што запiсвалiся ў гэтыя кнiгi, найперш адзначым данiны заканадаўчага характару: прывiлеi, агульназемскiя, абласныя, гарадам, этнiчным i канфесiйным групам насельнiцтва. Асобных кнiг для запiсу дакументаў заканадаўчага характару ў XV ст. не было. Пераважную большасць запiсаў у кнiгах данiн складаюць дакументы на зямельныя ўладаннi i на правы, непасрэдна звязаныя з землеўладаннем. Сюды можна аднесцi: лiсты аб дараваннi зямельных уладанняў феа-далам розных рангаў, аб «дачы» ўладальнiкам маёнткаў правоў на засна-ванне кірмашоў i таргоў, на трыманне карчмы, на спагнанне мыта i г. д. У кнігі ўпiсвалiся таксама дакументы аб падараваннi i пацвярджэннi пасад, але гэтых дакументаў на першым часе iснавання было няшмат, магчыма, прызначэннi рабiлiся ў вуснай форме. 2. «Кнiгi спраў судовых» гаспадара i паноў-рады пачалi весцiся асобна ад кнiг данiн з пачатку княжэння Жыгімонта I з лiстапада 1506 г. У загалоўках першых кнiг вызначаецца прысутнасць дзвюх фармальных катэгорый матэрыялаў: «лiстоў» i запiсаў «пра памяць»: а) «лiсты», напiсаныя ад iмя гаспадара. Найперш i галоўным чынам гэта лiсты-прыгаворы, якiя давалiся супрацьстаячым бакам пасля разбору справы па сутнасцi. У iх былі звесткi аб ходзе разгляду i аб рашэннi, вынесеным гаспадаром сумесна з панамi-радай, цi ў выключным выпадку – гаспадаром аднаасобна. Упiсваліся ў кнiгу i iншыя гаспадарскiя «лiсты»: аб адтэрмiноўцы справы i г. д.; б) запiс «пра памяць» – гэта пратакол разбору справы цi асобны момант гэтай справы (напрыклад, няяўка аднаго з бакоў да прызначанага тэрмiну). Цiкава, што калi ў кнiзе прысутнiчае запіс «пра памяць», то аднолькавы па змесце з ёю «лiст» адсутнiчае i наадварот. 3. «Кнiгi арэнд». Асноўны iх змест складаюць дакументы адносна продажу (гэта значыць аддачы ў арэнду, на водкуп мыт, карчмы i г. д.). Непасрэдна гэта лiсты мясцовых адмiнiстрацый аб «продажу», якi адбыўся з выкладаннем яго зместу, акты аб прыняццi «лiчбы» (гэта значыць справаздачы арандатараў). 4. «Рэестры «отправ» – гэта пералік данін грашыма, харчамі і рэчамі са сродкаў скарбу «князем і панам і дворяном і земяном і всим, кому што гаспадар дал». Пераважна гэтыя даніны, хоць і даваліся з цэнтра, але з мясцовых сродкаў скарбу (з паступлення мыт, «він» і г. д. на месцах). У запісе гаварылася, што, каму і за што падаравана і з якой крыніцы павінна быць зроблена выдача. З расходных кніг скарбу першай паловы XVI ст. захавалася яшчэ кніга выдаткаў на татар. 5. «Кнігі пасольстваў» – тут канцэнтравалiся дакументы аб зносінах ВКЛ з іншымі дзяржавамі: уласна «пасольствы» – г. зн. прамовы паслоў літоўскіх і іншаземных, «навукi» паслам («настаўленні»), «верующие» (зараз вярыцельныя граматы) лісты паслам і «глейтовные» (ахоўныя лісты), адказы паслам, лісты бягучай дыпламатычнай перапіскі. Сустракаюцца ў кнігах запісы неістотнага зместу: напрыклад, аб колькасці слуг і коней, дадзеных паслам. У невялікай колькасці ёсць дыпламатычныя дакументы, у якіх ВКЛ не з’яўляецца баком-удзельнікам, але ў змесце якіх яно было зацікаўлена. Пашырэнне сферы дзейнасцi, набыццё новых функцый i рост патоку дакументацыi, якую апрацоўвала канцылярыя ВКЛ, абумовiлi неабходнасць удасканалення як самой сiстэмы справаводства, так i падрыхтоўкi дакументацыi канцылярыi ВКЛ для доўгатэрмiновага захоўвання.
Администрация, хорошо осознавая свое недавнее и незнатное происхождение, в своих поступках всегда была робка, едва только какое-либо препятствие встречалось на ее пути. Поразительное зрелище открывается при чтении переписки министров и интендантов XVIII века: правительство, столь напористое и неограниченное, когда ему безоговорочно подчиняются, утрачивает уверенность при малейшем сопротивлении со стороны населения. Малейшая критика приводит его в смятение, малейший шум повергает в ужас, и оно как бы застывает на месте, колеблется, вступает в переговоры, смягчает свои предписания и часто не доходит до естественных пределов своей власти. Вялый эгоизм Людовика XV и терпимость его преемника легко мирились с таким положением. Впрочем, сии государи и не предполагали, что кто-то вздумает лишить их трона. Они ни в коей мере не обладали тем беспокойным и твердым характером, которым страх наделил позднейших правителей. Эти короли попирали ногами лишь тех людей, которых не видели. Среди привилегий, предрассудков, ложных идей, более всего противившихся подлинной и благодатной свободе, было немало (< стр.90) таких, что у значительного множества людей поддерживали дух независимости и располагали их к упорной борьбе со злоупотреблениями властью
1. Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV - 30-х гг. XVI ст.
2. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага
3. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага
4. Козацько-селянські повстання XVI-XVIII ст.
5. Європейське мовознавство епохи середньовіччя, відродження та xvii-xviii ст.
9. Українська культура кінця XVIII ст.–початку ХХ ст.
10. Українська полемічна думка у XVI–XVIII ст.
11. Русская архитектура XVIII века
12. Архитектура Древней Греции (V в.до н. э.)
13. Французские просветители XVIII века
14. Культура и быт Тамбовского края в XVIII в.
15. Особенности социально-экономического и политического развития России в XVIII веке
17. История экономики России XVII-XVIII веков
20. Любовь в поэтическом сознании стихотворцев XVIII века.
21. Внешняя политика России в XVII, XVIII и XIX вв.
25. История Казани. Развитие города в период дворянской Империи (XVIII в.)
26. Великая Французская революция конца XVIII века и Россия
27. Изучение Microsoft Exel (v.7.0)
29. Отечественная техника в XVIII веке
30. Возникновение и распространение монашества в iii - v веках
31. Развитие оптики, электричества и магнетизма в XVIII веке
32. Георгий Конисский - философ XVIII века
33. Французская философия XVIII века
34. Экономическое развитие западноевропейских стран в эпоху феодализма (V-XV вв.)
35. Русские полководцы XVIII века
36. Бретань: рождение нации. V-X вв.
37. Заселение юго-востока Белгородской области в XVIII веке
41. Дворцовые перевороты середины XVIII в.
42. История Верхотурья (конец XVIII - XX в.)
43. Социально-экономическое развитие России в 60-90-е гг. XVIII в. Внутренняя политика Екатерины II
44. Государство и право Франции в новое время конец XVIII начало ХХ вв.
45. Становление и развитие кредитной системы России XVIII-XIX столетии
46. Социально-экономическое развитие Казахского общества в XVIII-XIX вв.
47. Сословные реформы XVIII века
48. Внешняя политика России XVIII в.
49. Государственное устройство России в XVIII-XIX веках
50. Исторический портрет короля Испании Карла I(V)
51. Освободительное Движение в V-IX веках
52. Разложение феодализма и генезис капитализма в западной Европе в XVI-последней трети XVIII в.
53. Русская православная церковь и иноверные и инославные исповедания в России в XVIII и XIX веках
58. Византия в третьей четверти V в. Германцы на службе империи
59. Византия в V в. Лев I и Зенон
60. Политические и правовые учения в Германии в конце XVIII–начале XIX в.
62. Военная держава Египта эпохи XVIII-й династии. Завоева-тельные походы Тутмоса III-го
63. Сибирская промышленность в XVIII в.в.
64. Победы русской армии. XVIII столетие
65. Искусство XVIII века в Западной Европе
66. Из истории российских специальных журналов по естествознанию (XVIII–XIX вв.)
67. Театральная декорация в XVII–XVIII столетиях и ее историко-музыкальные параллели
69. Журналы Сумарокова середины XVIII века
73. Театральная декорация в XVII–XVIII столетиях и ее историко-музыкальные параллели
74. Музыкальная культура России XVIII века
75. Поэт-самохвал: "Памятник" Державина и статус поэта в России XVIII века
76. История русской литературы (XVIII век и первая половина XIX века)
78. Кузьма Чорны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны
79. Трансформация жанра семейных записок XVIII-XIX вв. в "Семейной хронике" С.Т. Аксакова
80. Русская литература XVIII века
81. Русский мадригал в системе жанров конца XVIII – первой трети XIX вв.
82. «Бедная Лиза» Н. М. Карамзина и проблемы наррации в русской прозе последней четверти XVIII века
83. Москва и Московская губерния в начале XVIII века
89. Государственная символика России v. 1
90. Развитие психологической мысли в XVII веке и в эпоху просвещения (XVIII век)
91. Педагогическая мысль и школа в период Французской буржуазной революции XVIII века
92. Религиозное сектанство на Верхней Волге во второй половине XVIII века
93. Становление и формирование научных знаний в России в XVIII столетии
95. Политические и правовые учения во Франции XVIII в.
96. Рационализм и империзм ХVII-XVIII веков
97. Русское философское движение в России в XVIII веке
98. Трактат Плотина "Об уме, идеях и сущем" (5, V.9) в связи с проблемой природы