![]() |
|
сделать стартовой | добавить в избранное |
![]() |
Искусство, Культура, Литература
Культурология
Белорусский народный календарь (Народны каляндар беларусаў) |
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ БЕЛОРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ Кафедра: “Гісторыi, сусветнай і айчыннай культуры”. РЭФЕРАТ на тэму: “Народны каляндар беларусаў”. Выканала: Крупенько Ю.У. 2 курс Мінск, 2002 г.План. 1. Фарміраванне і эвалюцыя беларускага каляндара. Сувязь элементаў паганскай і хрысціянскай абраднасці. 2. Беларускія каляндарныя святы: зімовыя, вясновыя, летнія і восеньскія. “Каб зразумець сябе сапраўдным чалавекам, уявiць прыналежнасць да свайго роднага, беларускага, сла- вянскага, зразумець свае месца ў сусвеце, неабход- на вывучаць народныя каштоўнасцi, тое, што стагод- дзямi стваралi, выкарыстоўвалi захоўвалi нашы продкi ”. I. В. Казакова У кожнага народа спрадвеку веўся свой каляндар, у якiм з пакалення ў пакаленне перадавалiся мудрасць, веды, вопыт жыццевых назiранняў. Мелi такi каляндар i беларусы. Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, iх надзвычайны талент, яскравая фантазiя, гумар адбiлiся ў абрадах i звычаях, гульнях i песнях, прыкметах i павер’ях. Беларускi працаўнiк прымаў у памяцi шматлiкiя парады i забароны, выказаныя вобразным словам. Ен добра ведаў, калi можна весялiцца, а калi ўстрымлiвацца ад забаў, калi можна брацца за тую цi iншую працу, а калi наадварот, адкласцi яе, каб не нашкодзiць сабе i блiзкiм. Каляндар ахоплiвае дзень за днем увесь год, змяшчае ў сабе шматлiкiя абрады, звычаi, прыкметы, павер’i, прыказкi. Шматвякавы вопыт назапашаны многiмi пакаленнямi папярэднiкаў, быў для земляроба азбукай i граматыкай усяго яго жыцця. Перададзены ў спадчыну, ен дапамагаў арыентавацца ў з’явах прыроды, ад якiх нярэдка залежаў ураджай – крынiца iснавання селянiна, усей яго сям’i. Асобныя днi года i нават цэлыя перыяды ўстрымалiся селянiнам як сваеасаблiвы паказчык для прыняцця тых цi iншых мер у гаспадарчых справах. Многiя з гэтых дзен акружалiся магiчнай таямнiчасцю, шэрагам патрабаванняў, парушэнне якiх, ва ўяўленнi сялян, магло прынесцi шмат шкоды. Таму так трывала ўрасталi ў свядомасць людзей карэннi розных прыкмет, вераваняў i прымхаў. Кожны дзень года ў хрысцiянскiм календары (як праваслаўным, так i каталiцкiм), быў запоўнены iменамi святых, прарокаў, апосталаў, пакутнiкаў. Не ўсе яны, зразумела, адзначалiся ў будзенным жыццi роўнай ўвагай. Адны даты праходзiлi зусiм непрыкметна; з другiмi звязаны пасобныя павер’i , парады выконваць цi, наадварот, не выконваць тую цi iншую працу; трэцiя шанавалiся як вялiкiя святы i былi акружаны абавязковымi ўрачыстымi абрадамi. Беларускi народны каляндар раскрывае перад намi складаны светапогляд беларускага селянiна, яго глыбокае веданне прыроды i любоў да яе, цягавiтасць да працы, дэманструе багатыя творчыя здольнасцi, невычэрпную фантазiю, палет дапытлiвай думкi. Слова “каляндар” паходзiць ад старажытнарымскага “календы” (“cale dae”), што азначала: першыя чыслы кожнага месяца (днi маладзiка). Найменне адпавядае i слову “каляндарыум” – кнiга, куды запiсвалiся даўгi, працэнты па якiх патрэбна было плацiць, i маладзiковыя днi. Месяцавыя (“лунныя”) меры часу – найстаражэйшыя. Лiк часу толькi па звароту Месяца, што iснаваў у першабытным грамадстве, называўся месяцавым каляндаром.
Дагэтуль захавалася ў побыце сялян завядзенка пачатак розных работ суадносiць з пэўнымi квадратамi Месяца: маладзiк, веташок, падпоўня, поўня, зыход i г.д. Развiцце земляробства, жывелагадоўлi прывяло першабытнага чалавека да карыстання i большымi храналагiчнымi мерамi: сезонамi, гадамi. Так з’явiлiся ў старажытным свеце сонечна i сонечна- месяцавы каляндары. Апошнi ўжо змяшчаў некалькi месяцавых параў (прыблiзна 12,4). Праз шэраг гадоў дадавалi цэлую месяцавую пару, каб прыблiзiць месяцавы год да сонечнага. Чалавецтва на працягу свайго iснавання ўдасканальвала меры часу, каб каляндар лепш адпавядаў астранамiчнамў году. У 46 годзе да н.э. у Старажытным Рыме, дзе дзейнiчаў складаны i нязручны сонечна-месяцавы каляндар, праслаўлены палкаводзец i ўладар Гай Юлiй Цэзар здейснiў рэформу ў летазлiчэннi. Згодна новаўвядзенню, Новы год пачалi святкаваць з 1 студзеня, а працягласць года стала раўняцца 365,25 сутак. Але ж суткi бываюць толькi поўнымi, таму ў яго сiстэме тры гады былi на 365 сутак, а чацверты – 366. Дзеля ўшанавання такой важнай падзеi сiстэма летазлiчэння пачала называцца юлiянскай, а месяц нараджэння Цэзара – юлiўсам. У 324 г. Рымскi iмператар Канстанцiн абвясцiў хрысцiянства дзяржаўнай рэлiгiяй. А на настўпны год ен сабраў у Нiкеi царкоўны сабор, на якiм было вырашана святкаваць дату ўваскрэсення Хрыста ў перыяд памiж 22 сакавiка i 25 красавiка. Есць меркаваннi хранiстаў, што Iсус Хрыстос быў распяты на крыжы 23 красавiка, а ўваскрос 25 сакавiка. У сувязi з гэтым дата святкавання Вялiкадня вызначаецца наступным чынам: гэта павiнна быць першая нядзеля пасля першай поўнi (фаза месяца), якая надыходзiць пасля дня веснавога раўнадзенства. Новую рэформу календара правеў папа рымскi Грыгорый ХШ на аснове праекта iтальянскага доктара i матэматыка Луiджы Лiпiе. Вядома, што аналагiчную структуру календара яшчэ ў 1560 г. распрацаваў астраном Петрус Пiтат. Справа ў тым, што юлiянскi каляндар страцiў за некалькi стагоддзяў 10 дзен i дату святкавання веснавога раўнадзенства не адпавядала астранамiчнаму календару. Папа Грыгорый ХШ прапанаваў новую сiстэму, у якой улiчвалася гэта папраўка. Новае летазлiчэнне было распачата ў кастрычнiку 1582 г. (замест 5 кастрычнiка адразу перайшлi да 14) i атрымалi назву грыгарыянскай. Вядома, што ў 1054 г. хрысцiянства падзялялася на дзве канфесii: праваслаўе, якое прытрымлiвалася юлiянскай сiстэмы (або старога стылю), i каталiцызм, якi прытрымлiваўся новага стылю (або грыгарыянскай сiстэмы). Практычна ўсе каталiцкiя краiны Заходняй Еўропы адразу ж перайшлi на грыгарыянскую сiстэму ўпарадкавання часу. Праваслаўе, якое панавала ў краiнах Усходняй Еўропы, упарта трымалася старой традыцыi. I толькi ў 1918 г. 24 студзеня саўнарком РСФСР прыняў Дэкрэт аб увядзеннi заходнееўрапейскага календара. Пастанова прымушала адразу пасля 31 студзеня лiчыць не 1, а 14 лютага. Якi каляндар iснаваў у беларусаў? Як сведчаць археалагiчныя знаходкi, усходнiя славяне мелi рэчыйныя календары – на iх язычнiкi ўмоўнымi знакамi абазначалi днi свят i iгрышчаў, земляробчых работ. Акадэмiк Б.А. Рыбакоў налiчвае каля дзесятка сасудаў II – IV вякоў, па якiх раней “чтааху (считали) i гатааху (гадали)”.
Спецыяльнага даследвання на матэрыяле беларускiх знаходак пакуль невядома. Акрамя гэтага, усходнеславянскiя народы карысталiся драўлянымi брускамi даўжыней 30 – 50 сантыметраў з трыма, чатырма цi шасцю гранямi, дзе рабiлiся спецыяльныя розныя календары, вырабленные памiж XII i XVIII стагоддзямi. Калi ж адзначаўся Новы год у Беларусi? Земляробчыя светкаваннi Новага года вядомы вясной, летам, восенню i зiмой. Такi дзень звычайна прыстасоўваўся да адпаведнага становiшча на небе свяцiлаў: сонца, месяца, магчыма нават, i асобных зорак. Часцей гэта было “пасля поўнi, веташам”, як гаварылi ў народзе, у першы маладзiк пасля веснавога раўнадзенства (20 -21 сакавiка), летняга сонцастаяння (21 -22 чэрвеня), асенняга раўнадзенства (22 – 23 верасня) i зiмовага сонцастаяння (21 -22 снежня). У народным календары блiжэй да названых дзен стаяць i адпавядаюць навагодняй традыцыi наступныя святы: вясною – Вялiкдзень, Пасха (нядзеля ў перыяд з 4 красавiка па 8 мая / ст. ст. з 22 сакавiка па 25 красавiка); Збор, Iзбор (нядзеля першага тыдня пасляМасленiцы); Аўдоцця Вясноўка (14 сакавiка / 1 сакавiка, першы дзень вясны); Казiмiр у католiкаў (4 сакавiка), Благавешчанне, Звеставанне (7 красавiка / 25 сакавiка, свята прылету бусла, абрад “гукання вясны”); i iнш. Летам – Купалле (раней подчас сонцастаяння, затым у адных рэгiенах 23 чэрвеня, у другiх 6 лiпеня). Восенню – Багач, Багатнiк, Багатуха, Другая Прачыстая, Другая спажа (21 верасня / 8 верасня, старажытнае свята заканчэння ўборкi зерневых); Сямен, на якiх выконвалi абрад “жанiцьбы комiна”(14 верасня / 1 верасня). Зiмою – Каляды (з 7 па 18 студзеня); Каляды ў беларусаў-католiкаў (з 25 снежня па 5 студзеня); варвары (17 снежня / 4 снежня). Старажытныя славяне, якiя карысталiся “паганскiмi” мерамi часу, у тым лiку i сонечна-месяцавым календаром, з прыняццем хрысцiянства прынялi юлiянскае летазлiчэнне па вiзантыйскаму ўзору, але Новы год пачыналi не з 1 студзеня, як у Рыме, а па сваей старажытнай традыцыi – вясною, 1 сакавiка. Пра гэта яскрава сведчаць валачобныя песнi: “ Да ў тым крэсле сам Бог сядзiць, Каля бога ўсе святыя Шахуюцца, рахуюцца, Каму ўперад на работку выходзяць. Аўдахея, первая святца, - Вясна ў сходзе ” (Iлукстэнскi павет; Сахараў, 1940) У iншых вырыянтах валачобных песень у якасцi першага свята года выступаюць розныя, блiзкiя да веснавога раўнадзенства: Святыя Саракi напярод пайшлi (Вiцебская губерня; Шэйн, 1887) Благавешчанька, Перша святка Жытцо рушыць (Дзiсенскi павет; Чэрны, 1895) Перша святца i чым заняцца. Казiмiрка – дроўцы сячы (Мiерскi раен; 1970) Перша святца – новае летца Святы Яня, боскi зданя, Узяў кмочы залатыя, адамкнуў зямлю, пусцiў расу (Браслаўскi раен; 1963) А святы Барыс – ен у бога павыш, Ен канi пасе ў зяленых лугах (Шырма, 1962). Гэтыя прыклады адлюстроўваюць шматварыянтнасць язычнiцкага светаўспрымання, iмкненне прыстасаваць сваю веру да новай. У “валачобным календары” прадстаўлены ў якасцi Новага года i святы, час правядзення якiх залежыць ад становiшча нябесных свяцiл. Первага свята – святога Вялiкдзень, Свят Вялiкдзень з красным яечкам (Шэйн, 1874) Святы Iзбор Упярод ступiць, Зiмку зрадзiць, Сошку ладзiць.
В народном календаре она была названа Маремьяной-Кикиморой "одноглазой", равнозначной языческой Марене-Марморе-Маре-Кикиморе. Сохранилась присловье, вспоминаемое в этот день: "Вздел Ярило зиму ( т.е Марену! ) на вилы". 14 Марта. Новый год. Овсень малый (?). Первая встреча весны. Ранее, до реформы 1918 года, справлялся 1 марта. ( Клубок первый ). Это наиболее древнее из достоверных и известных нам празднований Нового года, но в Велесовой книге есть следы и празднования римского Нового года - "Календ" в январе ( "и первый святой Коляда", см. ниже ). Впрочем, в перечислении месяцев в дощечке II, 11б первым назван белояр - либо март, либо - скорее, апрель ( иначе - произойдет недопустимое смешение месяцев, например: купала - июль-июнь придется на май, и т.п. ). 7 апреля. День Масленицы-Марены. Красная гора (?). Весеннее равноденствие. ( Клубок шестнадцатый. ) Согласно астрономическим данным весеннее равноденствие: день равен ночи, - наступает 20(21) марта, но срок был смещен из-за несовершенства календарных систем
1. Беларуская выяўленчае мастацтва Беларус
3. Народніцкія і сацыал-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі
5. Роль и значение машиностроительного комплекса в структуре народного хозяйства России
9. Выборы как форма народного волеизъявления(Вибори як форма народного волевиявлення)
10. Русские народные художественные промысла
11. Народные традиции в современном костюме
12. Специфика народного орнамента русских
13. История русского календаря
15. Илья Ильич Обломов – "коренной народный наш тип"
17. Народные выступления, возмущения, заговоры в Англии в период Реставрации Стюартов
18. Коренные народности севера: история, культура, быт
19. Народные и церковные праздники старой Москвы
21. К.Д. Ушинский о народном учителе и его подготовке
25. Страны Центральной и Юго-Восточной Европы: становление государств народной демократии
26. Энергетика СВЧ в народном хозяйстве: применение СВЧ-нагрева в пищевой промышленности
27. Радиофизические методы обработки информации в народном хозяйстве
28. Розрахунок кошторису, та витрат на вироби народного вжитку
29. Глобализация экономики и народного хозяйства
30. Календарь
31. История современного календаря
32. История России в народной памяти
33. Венчание на царство Ивана IV . Народное восстание против Глинских
34. Древнейшие племена, народности и Государства Армянского Нагорья
35. История народного хозяйства
36. Народное образование Сибирского края
37. Образование казахской народности
42. Образ Ивана Грозного в народной поэзии Арзамасского края
43. Отношения мужчины и женщины в белорусских народных сказках
44. Некоторые календари Древнего мира
45. Народность, нация и проблема национальных культур
46. Русские народные художественные промыслы
47. Народные механизмы языковой традиции
49. Гармония и алгебра народной игрушки
50. Народное творчество Чувашии
51. Нацыяцальная мадэль свету беларуса i адлюстраванне яе у розных пластах беларускай культуры
52. Календарь - история и будущее
53. Традиции народной баллады в творчестве английских романтиков (Кольридж, Вордсворт, Скотт)
57. "Мысль народная" в "Войне и мире"
58. Роман "Евгений Онегин" -"энциклопедия русской жизни и в высшей степени народное произведение"
59. Н.А.Некрасов - народный поэт
60. "Мысль народная" в романе Л. Н. Толстого "Война и мир"
61. "Народная мысль" в романе Л.Н. Толстого "Война и мир"
62. "Евгений Онегин" - энциклопедия русской жизни в высшей степени "народное" произведение
63. Поэма "Реквием" Анны Ахматовой как выражение народного героя
64. "Мысль народная" в романе Л. Н. Толстого "Война и мир"
67. Мастерство изображения народной жизни в одном из произведений русской литературы XIX века
68. Виды и жанры украинской устной народной поэзии в ее историческом развитии
69. Поэма Некрасова "Кому жить на Руси хорошо" - энциклопедия народной жизни
73. Астрономические основы календаря
75. Восстановление и дальнейшее развитие народного хозяйства в Москве и Московской области
79. Народная школа, земство и правительство
81. Общечеловеческие идеалы в народной школе. Барон Н. А. Корф
82. К.Д. Ушинский о народном учителе и его подготовке
83. Программа "Народное пение"
84. Использование народной педагогики в системе музыкального воспитания дошкольников
85. Народная школа как идея национальной доктрины образования России
89. Система физического воспитания и лечебная гимнастика в народной республике
91. Влияние народного хозяйства на географическую оболочку
92. Химическая промышленность, ее отраслевой состав и значение в народном хозяйстве страны
93. Создание блока Народное единство и президентские выборы 1970 года
94. Особенности ценообразования в различных отраслях народного хозяйства
95. История народного хозяйства Украины и зарубежных стран
96. Производство товаров народного потребления
97. Кредит и его использование в развитии народного хозяйства
99. Народонаселение Китайской Народной Республики и его развитие до 2025 года
100. Народное хозяйство и культурное строительство в районах крайнего севера